Уладзімір Мацкевіч: У Беларусі няма прарасійскіх кандыдатаў

Такую думку ў інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў аналітык Уладзімір Мацкевіч. Эксперт адзначыў, што прарасійскі кандыдат – сучасная міфалогія. На яго думку, пагрозы незалежнасці краіны з боку Расіі не існуе, а расійскі інфармацыйны ціск накіраваны толькі на ўладу. Мацкевіч назваў нясвоечасовым "Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў", ініцыяваны Партыяй БНФ.

Мацкевіч: "На сённяшні дзень такі маніфест не выкліча разумення прыхільнікаў Партыі БНФ. Наўрад ці гэты маніфест паўплывае на палітыку і дзеянні ўлады. З больш-менш самастойных і разумных людзей, якія вылучыліся ў кандыдаты, ніхто не можа быць прарасійскім".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі