Уладзімір Цэслер намаляваў плакат да Дня Волі (фота)
![Уладзімір Цэслер намаляваў плакат да Дня Волі (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dv-0802_0.jpg.webp?itok=uBZpd3YX)
Вядомы дызайнер Уладзімір Цэслер намаляваў плакат да Дня Волі. З такой замовай да яго звярнуўся заснавальнік культурнай пляцоўкі "Арт Сядзіба" Павел Белавус.
"Месяц назад я звярнуўся да Уладзіміра Цэслера з ідэяй, каб і ён прапанаваў свой варыянт лагатыпа для Дня Волі 2019, які быў бы не прывязаны да канкрэтнага года, а проста і дасканала адлюстроўваў значэнне гэтага свята, як у гістарычным, так і ў сучасным значэнні.
Мы сустрэліся ў яго майстэрні. Спадар Уладзімір адразу сказаў, што абавязкова павінна быць адсылка да бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні, бо без іх Дзень Волі не будзе Днём Волі.
Адразу і з’явілася ідэя паказаць імкненне да Волі. Вырашылі, што трэба намаляваць абрыс Пагоні ў дынаміцы, якая пакідае за сабою след, а разам кампазіцыя нагадвае бел-чырвона-белы сцяг", — напісаў Белавус у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
![Уладзімір Цэслер намаляваў плакат да Дня Волі (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/dv-0802-2.jpg)