Улады збіраюцца стрымаць актыўнасць прадпрымальнікаў – Віктар Гарбачоў

Актывісты кампаніі “За свабоднае прадпрымальніцтва” заяўляюць аб тым, што ўлады аказваюць на іх ціск. Паводле словаў аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктара Гарбачова, некаторых актывістаў пачалі выклікаць у міліцыю.

Такія факты былі зафіксаваныя ў Салігорску і Светлагорску. Учора ў Пінску адбыўся суд над прадпрымальнікам Аляксандрам Васільевым, які, нібыта, “правакаваў грамадскі парадак”.

Ціск з боку ўладаў Гарбачоў звязвае з ростам актыўнасці прадпрымальнікаў, якія пачалі ствараць для абароны сваіх правоў у шэрагу гарадоў “камітэты самаабароны”. Яны паўсталі ў Салігорску, Светлагорску, Слуцку, Магілёве, Бабруйску, Гродне і Баранавічах.

Зараз гэтую актыўнасць улады збіраюцца стрымаць з дапамогай правакацый, лічыць Віктар Гарбачоў.

Дарэчы, 19 жніўня ў Мінску мусіць прайсці сацыяльны форум, на якім прадпрымальнікі маюць намер абмеркаваць пытанне аб арганізацыі рэспубліканскага страйку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі