Улады Сочы назвалі збіццё беларуса на пляжы горада абуральным

Улады Сочы назвалі збіццё беларуса на пляжы горада абуральным

Улады Сочы пракаментавалі інцыдэнт з беларусам, якога жорстка збілі на адным з пляжаў горада, назваўшы сітуацыю абуральнай.

"Наша пазіцыя ў дадзеным выпадку бескампрамісная і жорсткая. У дадзены момант рыхтуецца разарванне дамовы з карыстальнікам пляжнай тэрыторыі. Пацярпеламу адміністрацыяй аказваецца ўся неабходная дапамога, у тым ліку медыцынская", — распавёў дырэктар дэпартамента курортаў, турызму і спажывецкай сферы адміністрацыі Сочы Кірыл Ярыш.

Збіццё беларускага самбіста Мікіты Гараева пацвердзіла і пракуратура Краснаярскага краю. Прэс-служба ведамства паведамляе, што цяпер арганізаваная праверка ТАА "Панарама", у распараджэнні якога знаходзіўся пляж "Фрэгат", дзе адбылася бойка. Таксама паведамляецца, што пракуратура кантралюе ход і вынікі расследавання крымінальнай справы — "хуліганства, здзейсненае групай асоб з выкарыстаннем прадметаў у якасці зброі". Некалькі нападнікаў затрыманыя.

Бойка на пляжы ў Сочы адбылася 3 ліпеня. На відэа, знятае падчас бойкі, відаць, што некалькі чалавек збіваюць мужчыну, некаторыя трымаюць у руках палкі. 

Па інфармацыі сведкаў здарэння, канфлікт пачаўся з таго, што дзве дзяўчынкі 6-ці і 14-ці гадоў здымалі на пляжы відэа, нарэзаўшы кавун і раздаючы яго адпачывальнікам. Гэта не спадабалася супрацоўніку пляжа, які нібыта вырашыў, што дзяўчынкі "адбіраюць у яго хлеб". Ён у грубай форме прагнаў дзяўчынак. За іх заступіўся брат, якім апынуўся 23-гадовы беларус. Канфлікт нібыта быў вычарпаны, як на пляж прыехала група мужчын у чырвоных кепках з арматурай. 

Пазней высветлілася, што пацярпелы — Мікіта Гараеў — былы прэс-сакратар хакейных мінскага "Дынама" і "Дынама-Маладзечна", прафесійны самбіст, кандыдат у майстры спорту, вялікі прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі. Па словах яго бацькі, хакейнага трэнера Аляксандра Паляшчука, яго сям'я адпачывала ў Сочы. Сам Мікіта знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі