Улады Польшчы вырашылі праблему беларускіх айцішнікаў
![Варшава / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-07/photo_2021-09-13_13-10-18.jpg.webp?itok=wuQeoHg8)
Варшава / Еўрарадыё
Улады Польшчы вырашылі праблему беларускіх айцішнікаў. Працягваць працаваць у адрэзак часу паміж сканчэннем візы і атрыманнем ВНЖ можна, піша @dzikpic.
Еўрарадыё нядаўна распавядала пра калізію, згодна з якой айцішнікі, якія чакаюць ВНЖ і ў якіх пры гэтым сканчаецца віза, не могуць працягваць працаваць як ІП. Адпаведна, знікалі падставы для атрымання віда на жыхарства. Некаторыя нават паехалі ў Беларусь рабіць новыя візы. Але добрая навіна ў тым, што рабіць гэта не абавязкова: можна спакойна працаваць і чакаць новыя дакументы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.