Улады Грузіі могуць легалізаваць марыхуану

Па яго словах, якія перадае РБК, дэкрыміналізацыя марыхуаны разглядаецца як адна са стратэгій барацьбы з наркотыкамі. Міністр падкрэсліў, што механічная забарона наркотыкаў часцяком "прыводзіць да рыкашэту".



Паводле цяперашняга грузінскага заканадаўства, незаконны выраб і захоўванне марыхуаны для асабістага ўжывання караецца папраўчымі работамі, штрафам ці пазбаўленнем волі на тэрмін да 1 года.



Дарэчы, інфармацыя пра магчымую легалізацыю марыхуаны ў Грузіі з'яўляецца не ўпершыню. У 2007 годзе ў СМІ з'явіліся чуткі, што ўжыванне марыхуаны могуць легалізаваць для замежнікаў. Гэта нібыта мусіла паспрыяць прыцягненню турыстаў, якіх стала менш пасля пагаршэння адносін з Расіяй. У 2011 годзе галоўным лабістам легалайзу быў названы экс-міністр эканомікі Грузіі, былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта краіны Саакашвілі Георгій Арвеладзэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі