Улады Эстоніі супраць прыезду футбольных клубаў з Беларусі

Беларускіх футбалістаў не хочуць бачыць у Эстоніі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларускіх футбалістаў не хочуць бачыць у Эстоніі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Улады Эстоніі супраць прыезду футбольных клубаў з Беларусі. Не выключана, што паводле лёсавання эстонскія клубы атрымаюць іх у сапернікі ў адборы еўракубкаў. Як піша news.err.ee, міністэрства культуры выступае супраць прыезду на гульні ў Эстонію беларускіх футбалістаў і раіць Эстонскай футбольнай асацыяцыі "шукаць альтэрнатыўныя рашэнні ў супрацоўніцтве з УЕФА".

Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ўрад, Мінкультуры і алімпійскі камітэт Эстоніі прыйшлі да адзінага меркавання пра тое, што расійскія і беларускія спартсмены, каманды і спартыўныя чыноўнікі не павінны ўдзельнічаць ні ў якіх міжнародных спартыўных спаборніцтвах. Эстонія дапамагае Украіне, падтрымлівае яе ў змаганні за незалежнасць. Таму ў Таліне лічаць, што "было б недарэчна, каб беларускі футбольны клуб выступаў у Эстоніі". Да таго ж гэты факт выкарыстала б прапаганда РБ і РФ. Таксама не выключаюцца беспарадкі на стадыёне і ў горадзе правядзення матчу, што створыць пагрозу для людзей. Відаць, усе гэтыя аргументы эстонскі бок агучыць падчас кантактаў з УЕФА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі