Улады Эквадора засмучаныя з-за немагчымасці пастаўляць бананы ў Беларусь, а таксама ва Украіну і Расію. Страты вытворцаў ацэньваюцца на суму каля 1,2 млрд долараў, паведамляе ТАСС.
Прэзідэнт Эквадора Гільерма Ласо кажа, што прычына ўзніклых праблем не толькі ў вайне ва Украіне, а і ў санкцыях. Вясной 2022-га Эквадор скараціў экспарт бананаў удвая ў параўнанні з паказчыкамі мінулага года. Вытворцы патрабавалі ад уладаў падтрымкі.