Улады Егіпта абвяргаюць звесткі пра выбух на борце A320

Улады Егіпта абвяргаюць звесткі пра выбух на борце A320

Паведамленні, быццам даследаваныя парэшткі ахвяраў крушэння егіпецкага самалёта A320 дазваляюць зрабіць выснову пра выбух на борце, не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта паведаміў галоўны судовы крыміналіст Егіпта Хашым Абельхамід, піша meduza.io са спасылкай на Reuters.

Раней паведамлялася, што вынікі абследавання парэштак ахвяраў дазваляюць меркаваць, што на борце самалёта адбыўся выбух. Такую інфармацыю абнародаваў SkyNews са спасылкай на крыніцу, блізкую да расследавання прычын авіякатастрофы. Тым часам іншая крыніца SkyNews, таксама блізкая да расследавання, адзначыла, што пакуль выяўлена занадта мала парэштак, каб рабіць якія-небудзь высновы.

Як паведамлялася раней, самалёт A320 авіякампаніі EgyptAir рэйсам Парыж-Каір зазнаў крушэнне раніцай 19 траўня. На борце самалёта, які зваліўся ў Міжземнае мора, было 66 чалавек.

Бартавыя самапісцы (так званыя "чорныя скрыні") самалёта пакуль не выяўленыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі