Улады Беларусі рыхтуюць адказ ЗША за санкцыі супраць “Белнафтахіма”

Беларускія ўлады абяцаюць Вашынгтону адэкватны адказ на ўвядзенне санкцый Мінфіна ЗША ў адносінах “Белнафтахіма”. У Міністэрстве замежных справаў нашай краіны заўважаюць у ім палітычныя матывы.
МЗС Беларусі мяркуе, што санкцыі парушаюць Мемарандум аб гарантыях Беларусі ў сувязі з яе далучэннем да Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Цяпер беларускі ўрад выпрацоўвае пазіцыю ў адносінах гэтай сітуацыі.

Між тым эксперты мяркуюць, што санкцыі могуць істотна ўскладніць цяперашнюю дзейнасць канцэрна “Белнафтахім”, аднак не акажуць вызначальнага ўплыву на агульныя аб’ёмы беларускага экспарту, паведамляе Інтэрфакс.

Нагадаем, учора адміністрацыя Джорджа Буша замарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрна. Амерыканскія ўлады аргументуюць свой крок тым, што “Белнафтахім” кантралюецца прэзідэнтам Беларусі, які, на думку Вашынгтона, перашкаджае дэмакратычным працэсам у нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі