Вы тут

Улады Беларусі просяць у Расіі новы крэдыт — $3,5 млрд

Адной з галоўных праблем для ўладаў застаецца пошук грошай / pixabay.com

Улады Беларусі просяць у Расіі новы крэдыт — $3,5 млрд. Плануецца, што гэтыя грошы будуць атрыманыя праз Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця. Пра гэта распавёў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, згаданыя сродкі дазволяць "кампенсаваць выпадаючыя еўрапейскія грошы па рэфінансаванні пазыкі". То-бок фактычна гэта будзе крэдыт на вяртанне крэдытаў, узятых раней.

Снапкоў адзначыў, што "адчувальным [фактарам] з'яўляецца ўведзеная пятым пакетам санкцый ЗША санкцыя супраць беларускага дзярждоўга". "Гэта прамая рызыка магчымасці яго рэфінансавання, у тым ліку па ўнутраных валютных дзяржпазыках", — сказаў ён.

Атрымліваецца, што заходнія санкцыі адчувальныя. І адной з галоўных праблем для ўладаў застаецца пошук грошай.

Мікалай Снапкоў нагадаў, што ў 2022-м Беларусі трэба заплаціць па ранейшых пазыках 3,3 млрд долараў, а ў 2023-м — 4,7 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.