Улады Баранавічаў абвясцілі паўдня цвярозасці

Улады Баранавічаў абвясцілі паўдня цвярозасці

У чацвер, 7 красавіка, у Баранавічах будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў у крамах, перадае interfax.by. Забарона не закране кавярні і рэстарацыі.

Паведамляецца, што продаж будзе абмежаваны з 00.00 да 14-й гадзіны. Прычынай такога абмежавання называецца "правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Дня здароўя".

Чаму забарона ўведзеная толькі на паўдня, не тлумачыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі