Уладальнікаў дарагіх катэджаў праверыць Дзяржкантроль

Заможных беларусаў папросяць паказаць дэкларацыі аб прыбытках. Дзяржкантроль такім чынам спрабуе высветліць, за якія грошы грамадзяне будуюць добрыя дамы, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”. Як распавёў начальнік аддзела кантролю за работай аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў КДК Мінскай вобласці Станіслаў Пузіноўскі, была праведзена праверка індывідуальнай забудовы і складзены пералік камфартабельных катэджаў.

У спісе апынулася 487 чалавек. У пералік уключалі дамы, плошча якіх большая за 200 квадратных метраў. У выпадку, калі жыллё набывалася ў доўг, Дзяржкантроль праверыць крэдытораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі