Уладальнік сеткі "Востраў чысціні" анансаваў закрыццё шэрагу крамаў

"Востраў чысціні"

"Востраў чысціні" / Яндэкс

Сетка дыскаўнтараў "Востраў чысціні і густу" не плануе зачыняцца, але скароціць шэраг крамаў. Пра гэта яе ўладальнік Віктар Рамук распавёў у інтэрв'ю probusiness.io.

Аб праблемах у сетцы "Востраў чысціні і густу" стала вядома ў другой палове 2023 года. У крамах скараціўся асартымент, а некаторыя з іх зачыніліся. Таксама была прыпыненая праца інтэрнэт-крамы (аднавілася часткова на пачатку студзеня).

Віктар Рамук кажа, што пра закрыццё крам гаворка не ідзе. Паводле яго, "ідзе аптымізацыя сеткі пад цяперашнія фінансавыя ўмовы". Кампанія, кажа бізнэсовец, пакіне крамы ва ўсіх гарадах, але часова зачыніць аб'екты, якія знаходзяцца недалёка адзін ад аднаго.

"Калі ў невялікім населеным пункце было тры аб'екты, то засталося два. Было два — магчыма, застанецца адзін. Калі крамы былі на адной вуліцы, то немэтазгодна трымаць іх дзве, лепш хай будзе адна крама з поўным асартыментам тавараў, з наяўнасцю прома, чым дзве крамы, але з перабоямі ў таварах", — кажа Рамук. Ён удакладняе, што пасля вырашэння фінансавых праблем плануецца зноў адкрыць усе 600 крам сеткі.

Фінансавыя праблемы "Вострава чысціні і густу" ўладальнік тлумачыць тым, што ў 2021 годзе яны купілі аптэчную сетку — "неліквідны актыў". Яна пагоршыла агульны стан кампаніі.

"Гэта выклікала занепакоенасць у банкаўскага сектара і паслужыла прычынай датэрміновага спагнання банкаўскіх прадуктаў у шэрагу банкаў. Спрацаваў прынцып даміно — і склалася цяперашняя сітуацыя на сёння. Кампанія прыняла пэўныя меры па ўрэгуляванні гэтага пытання і знайшла рашэнне гэтай праблемы", — тлумачыць бізнесовец.

Ён упэўнены, што бліжэйшым часам — у лютым-сакавіку асартымент у крамах адновіцца на 100%.

А вось крамы алкагольнай прадукцыі "Тры ласі" і крамы тавараў для жывёл, па словах Рамука, хутчэй за ўсё будуць "перадаваць профільным партнёрам". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі