Улада пайшла на лібералізацыю вулічных акцый? (відэа)
![Улада пайшла на лібералізацыю вулічных акцый? (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1490800418reuters.jpg.webp?itok=DM1HNj64)
Савет міністраў Беларусі ўнёс у парламент законапраект, паводле якога вулічныя мерапрыемствы можна праводзіць, проста паведаміўшы пра свой намер мясцовым уладам. Ці зменіць гэта хоць нешта для арганізатараў вулічных акцый і шэсцяў? Ці адмяняе “паведамляльны” прынцып неабходнасць атрымання дазволу ад уладаў? Што хаваецца за гэтай прапанаванай зменай закону “Аб масавых мерапрыемствах”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі сябра Руху “За свабоду”, адзін з заяўнікаў сёлетняга “Дня волі” Юрась Меляшкевіч і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.