Вы тут

"Украўтадар" прадае дарожны знак з указаннем напрамку руху для акупантаў

Дарожны знак з указаннем для расійскіх акупантаў / "Украўтадар"

"Украўтадар" выставіў на дабрачынны анлайн-аўкцыён легендарны дарожны знак, які пасылаў расійскіх акупантаў на тры літары. Раней знак быў усталяваны на Сумшчыне, на ім ёсць сляды ад куляў, піша hromadske.ua.

Грошы ад продажу будуць пералічаныя на спецыяльны рахунак Нацыянальнага банка Украіны на патрэбы Узброеных сілаў. Стартавая цана лота — 50 тысяч грыўняў, або 1,5 тысячы долараў.

Паводле інфармацыі "Украўтадара", знак стварылі на трэці дзень вайны, 26 лютага, калі стала зразумела, што расійскія войскі выкарыстоўваюць састарэлую навігацыю. Тады было выпушчанае ўказанне па абласцях дэмантаваць або замалёўваць знакі з назвамі населеных пунктаў. 

Замест іх стварылі гэты ўніверсальны паказальнік для расійскіх войскаў. У некаторых месцах дарожнікі і камунальнікі насамрэч паставілі такія знакі для расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.