Украінскія войскі спрабуюць акружыць Ліман

Баі ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Баі ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія войскі спрабуюць акружыць Ліман — горад у Краматорскім раёне Данецкай вобласці Украіны. У аўторак украінскія крыніцы паведамілі пра вызваленне населенага пункта Рэдкадуб. Атрымліваецца, што ўкраінцы на гэтым участку фронту прарваліся на дзясяткі кіламетраў і намагаюцца з поўначы з баямі прарывацца да Лімана. А на ўсходзе адкрываецца важная траса Сватава — Крэменная. Адначасова ўкраінскія вайскоўцы намагаюцца акружыць Ліман з усходу, дзе таксама адбыўся прарыў абароны расійскіх войскаў.

Поспехі ўкраінскіх вайскоўцаў пацвярджаюць і расійскія крыніцы, якія традыцыйна сцвярджаюць пра вялікія страты наступаючых падраздзяленняў. Яны ж пішуць, што расійскае камандаванне ўводзіць рэзервы, каб утрымаць фронт.

Украінскія войскі спрабуюць акружыць Ліман
Карта баёў за Ліман на 27 верасня, расійская версія / Карта боёв за Лиман на 27 сентября, российская версия

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі