Украінскія войскі пайшлі на прарыў з акружэння пад Ілавайскам

Пра тое, што яны пайшлі на прарыў, на сваёй старонцы ў Facebook напісаў фотакарэспандэнт украінскага выдання "Левы Бераг" Макс Левін

Журналіст паведаміў, што разам з калегамі з іншых СМІ яны вырваліся з акружэння, інфармуе censor.net.ua. "Трапіўшы пад першы абстрэл і засаду, мы вырваліся трохі наперад. Трапілі яшчэ ў дзве засады, перад намі падбілі наш танк — карацей, мы сёння другі раз нарадзіліся. Абышліся нязначным раненнем кіроўцы (мяне), пабітым акном — трапіла каля трох куль. Адна праляцела праз увесь салон. Цудам не трапіла ў нас некалькі ракет (або з гранатамёта)", — піша Левін.
 
Ён паведаміў, што вайскоўцы з батальёнаў "Данбас" і "Дняпро"працягваюць змагацца. "Мы молімся, каб пабольш іх выйшла з гэтага пекла. У калоны няма ніякай падтрымкі!" — дадаў журналіст.

Фота Макса Левіна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі