Украінскія вайскоўцы занялі важныя вышыні на поўнач ад Кляшчэеўкі

Умацаванні каля Кляшчэеўкі, за якія ідуць цяжкія баі / Telegram
Умацаванні каля Кляшчэеўкі, за якія ідуць цяжкія баі / Telegram

Украінскія штурмавыя падраздзяленні занялі частку важных вышынь на поўнач ад Кляшчэеўкі ў раёне Бахмута. За іншую частку ідуць цяжкія баі. Пра гэта паведамляюць некаторыя расійскія ваенкары, якія дапускаюць страту населенага пункта — ён знаходзіцца ў нізіне (днямі адзін з расійскіх ваенкараў у паніцы ўжо паведаміў, што ўкраінцы занялі Кляшчэеўку). Пра пэўныя поспехі ў гэтым раёне пішуць і ўкраінскія байцы.

Таксама расійскі бок паведамляе пра поспехі ўкраінскіх байцоў і на іншым фланзе каля Бахмута — у раёне Бярхоўкі. Расіяне паспрабавалі атакаваць украінскіх вайскоўцаў, якія займаюць паўднёва-заходнюю ўскраіну Бахмута. Але і там не мелі поспеху.

Пра тое, што расійскія войскі ідуць у атакі на Бахмуцкім кірунку, але не маюць поспеху, паведамляе ўкраінскі Генштаб. Пацвярджаецца, што ўкраінскія войскі працягваюць наступ на поўнач і на поўдзень ад горада Бахмута і замацоўваюцца на занятых пазіцыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі