Украінскія вайскоўцы цалкам кантралююць Славянск і Краматорск (відэа)

Таксама пачаўся працэс, звязаны з вырашэннем праблемаў з выплатай пенсій, стыпендый, заробкаў, інфармуе УНІАН.

Тым часам на Данеччыне працягваюцца ўзброеныя сутычкі сепаратыстаў з украінскімі вайскоўцамі. У ноч на нядзелю баевікі абстралялі адзін з апорных пунктаў і блок-пост сіл АТА. Таксама каля Марыупаля былі заўважаныя два беспілотнікі, адзін з якіх збіты.