Украінскія байцы заходзілі ў Бахмут і перастралялі расіян на назіральных пунктах

Руіны Бахмута / ria.ru
Руіны Бахмута / ria.ru

Украінскія байцы заходзілі ў Бахмут і перастралялі расіян на назіральных пунктах. Пра гэтую аперацыю паведамляюць украінскія вайскоўцы, якія ваююць у наваколлі гэтага горада. Паводле іх інфармацыі, невялікае ўкраінскае падраздзяленне зайшло ў тыл расійскіх вайскоўцаў на некаторых вуліцах горада. Пасля выканання задання яны вярнуліся на ранейшыя пазіцыі.

Украінскія вайскоўцы па-ранейшаму не могуць узяць Кляшчэеўку каля Бахмута. Для абароны расіян гэта важны апорны пункт і яны кідаюць туды значныя сілы. Больш таго, была спроба контратакі, але ўкраінскія байцы яе адбілі.

Бітва за Бахмут, горад у Данецкай вобласці Украіны, пачалася ў канца лета 2022 года. Лічыцца, што ў Еўропе нічога падобнага не было з 1945-га. У траўні сёлета "вагнераўцы" амаль цалкам захапілі горад. Паводле слоў іх кіраўніка Яўгена Прыгожына, толькі забітымі яны страцілі 20 тысяч чалавек. У чэрвені ПВК "Вагнер" (у некаторых краінах прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй) перадаў пазіцыі ў горадзе Мінабароны РФ.

Украінскія войскі з вясны праводзяць наступальныя дзеянні на флангах каля Бахмута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі