"Вагнераўцы" захапілі ў палон падпалкоўніка расійскай арміі

Падпалкоўнік расійскай арміі Раман Вінівіцін / Скрыншот з відэа
Падпалкоўнік расійскай арміі Раман Вінівіцін / Скрыншот з відэа

"Вагнераўцы" захапілі ў палон падпалкоўніка расійскай арміі, камандзіра 72-й брыгады Рамана Вінівіціна. Яго прымусілі выбачацца на відэа. Па версіі "вагнераўцаў", яшчэ ў сярэдзіне траўня яны заўважылі, што ў іх тыле каля Бахмута ва Украіне вайскоўцы расійскай арміі ставілі міны. Пры спробе іх абясшкодзіць, "вагнераўцаў" абстралялі байцы 72-й мотастралковай брыгады Мінабароны Расіі. Згаданы падпалкоўнік Вінівіцін загадаў затрымаць і абяззброіць адну з груп ПВК "Вагнер", быў пашкоджаны яе грузавік. Пасля гэтага значныя сілы "вагнераўцаў" напалі на... расійскіх вайскоўцаў са згаданай брыгады. Яны вызвалілі затрыманых і захапілі ў "палон" падпалкоўніка. Ці былі пацярпелыя ў перастрэлцы, невядома.

На відэа Раман Вінівіцін прызнае сваю віну за напад яго байцоў на "вагнераўцаў". Ён кажа, што быў "у стане алкагольнага ап'янення", а таксама адчуваў да іх "асабістую варожасць".

ПВК "Вагнер" — узброенае фармаванне, якое не мае афіцыйнага статуса ў РФ. Яго кантралюе бізнесмен Яўген Прыгожын. З мінулага года ваюе ва Украіне, "вагнераўцы" штурмавалі Бахмут, панеслі вялізныя страты (па словах Прыгожына, 20 тысяч чалавек забітымі). У некаторых краінах ПВК "Вагнер" прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі