Мазырскі камбінат перайменаваў катлеты з "украінскімі" назвамі

Катлеты ў Мазыры

Катлеты ў Мазыры / @lakomkafamily

Мазырскі саўгас-камбінат "Зара" перайменаваў частку прадукцыі з "украінскімі" назвамі, піша "Флагшток".

Увагу на гэта звярнула адна з жыхарак горада. У сваім аказнце ў TikTok жанчына расказала, што ў краме "Дары ад "Зары", дзе прадаецца прадукцыя камбіната, катлеты "Палтаўскія" цяпер прадаюцца пад назвай "Пяшчотныя", а "Кіеўскія" называюцца "Смачныя з маселкам".

У адной з крамаў прадпрыемства журналістам пацвердзілі, што назвы катлет памяняліся. Але пры гэтым запэўнілі, што інгрэдыенты засталіся цалкам тымі ж.

Прычыну перайменавання ў краме не назвалі — сказалі, што так вырашыла кіраўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі