У Курскай вобласці ваююць і беларусы
![У падраздзяленні ваююць беларусы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/tur.jpg.webp?itok=go544UNY)
У падраздзяленні ваююць беларусы / facebook.com/225oshb/
У Курскай вобласці РФ у складзе ўкраінскіх падраздзяленняў ваююць і беларусы. У прыватнасці, гэта байцы танкавага падраздзялення ТУР 225-га Асобнага штурмавога батальёна. У каментары да апублікаванага відэа напісана, што яны едуць "вызваляць Любімаўку". Калі яно было знятае, невядома.
Наступальная аперацыя УСУ ў Курскай вобласці працягваецца ўжо другі тыдзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.