Кабанчук: вызваленне Беларусі па-ранейшаму застаецца нашай мэтай — эфір

Вадзім Кабанчук

Вадзім Кабанчук / Еўрарадыё

Новым прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета наўзамен Валерыя Сахашчыка, які адышоў з уласнай ініцыятывы, зрабіўся былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук. Адны прынялі гэтую навіну са скепсісам і нават пашкадавалі Кабанчука, іншыя — з надзеяй, што нешта рэальна атрымаецца зрабіць. Як мінімум, аб’яднаць намаганні “палітычнага” і “ваеннага” крылаў дэмакратычных сіл. Дзеля агульнай мэты. І дзеля таго, каб сумесна вырашаць надзённыя пытанні як цяперашніх добраахвотнікаў, так і былых.

Якія мэты ставіць перад сабой і чаго найперш хоча дасягнуць на пазіцыі прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК? Якія ўражанні ад канферэнцыі “Новая Беларусь” і што падштурхнула пагадзіцца на прапанову ўвайсці ў склад АПК? Ці магчымае стварэнне моцнага нацыянальна-вызвольнага руху і ці верыць у сілавы сцэнар вызвалення Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі