Украінскія байцы прарвалі "лінію Суравікіна" і набліжаюцца да Вербавога
![Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/371821265_646768670969548_3855716655526982460_n.jpg.webp?itok=7L8yMXki)
Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія байцы пішуць, што прарвалі "лінію Суравікіна" і набліжаюцца да Вербавога на Запарожскім фронце (на паўднёвы-ўсход ад Рабоціна, якое было вызвалена нядаўна). Нягледзячы на выкарыстанне рэзерваў, расіяне не могуць стрымаць украінскі наступ. "Такім чынам, "зубы цмока" стрымлівалі ўкраінскіх салдат каля 24 гадзін", — піша адзін з украінскіх вайскоўцаў. Іншы пацвярджае, што Вербавое ўжо атакуюць.
Напярэдадні пра поспехі каля Вербавога паведамляў Генштаб Украіны.
Афіцыйна расійскі бок не прызнаў нават страты Рабоціна, заяўляецца, што там яшчэ ідуць баі. А каля Вербавога расійскія войскі нібыта паспяхова адбіваюць шматлікія атакі.
Пра тое, што ўкраінскія войскі прарвалі "лінію Суравікіна", піша BILD.
![Украінскія байцы прарвалі "лінію Суравікіна" і набліжаюцца да Вербавога](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/333_19.jpg.webp?itok=iwvGgC1k)
![Украінскія байцы прарвалі "лінію Суравікіна" і набліжаюцца да Вербавога](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/454433.jpg.webp?itok=Ca2Ng1q4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.