У Мінабароны Украіны пацвердзілі вызваленне Рабоціна

Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

У Мінабароны Украіны пацвердзілі вызваленне Рабоціна на Запарожскім фронце. У апошнія тыдні за гэты населены пункт ішлі жорсткія баі. Цяпер украінскія войскі прасоўваюцца ў напрамку на Новапракопаўку і Ачаратуватае, "нягледзячы на люты супраціў ворага". Расіяне ж сцвярджаюць, што яны яшчэ ўтрымліваюць паўднёвую частку Рабоціна (яны традыцыйна адцягваюць момант прызнання адступлення, кажуць пра "шэрую зону" і г. д.).

Напярэдадні ў адным з тг-каналаў расійскіх "ваенкараў" з'явілася паведамленне пра ўварванне ўкраінскіх вайскоўцаў у Вербавое, на ўсход ад Рабоціна. Але пацверджанняў гэтага з украінскага боку няма.

Галоўная мэта ўкраінскага войска на гэтым напрамку з'яўляецца вызваленне Такмака, важнага населенага пункта. Пасля прарыву першай лініі абароны расіян цяпер найважнейшае пытанне, наколькі добра ўмацаваныя наступныя іх лініі абароны. Расійская армія спрабуе ўтрымаць прарыў фронту, кідаючы ў бой усё новыя і новыя рэзервы.

Тым часам украінскія байцы, якія ваююць на поўдні ад Бахмута, паведамляюць пра прасоўванне каля Андрэеўкі.

У Мінабароны Украіны пацвердзілі вызваленне Рабоціна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі