Украінскія артысты пратэстуюць супраць адмены квот на іх музыку

Паводле яе ў эфіры тэлерадыёарганізацый павінна гучаць не меней за палову музыкі ўкраінскіх аўтараў ці выканаўцаў.

Для абароны квоты артысты нават стварылі Кааліцыю выканаўцаў і прадзюсараў Украіны і звярнуліся з заявай да прэзідэнта Януковіча, паведамляе Уніан.

У кааліцыю ўвайшлі Руслана, Андрэй Данілка, Ані Лорак, Патап і Насця Каменскіх, Скрябін, гурты Друга Ріка, ВІА Гра, ТНМК, Бумбокс, Тартак, Алёна Вінніцкая, Марыя Бурмака, Канстанцін Меладзе, і многія іншыя.

Музыкі ўпэўненыя, што прыняцце законапраекта пра адмену квот прывядзе да непапраўных наступстваў для музычнай культуры Ўкраіны. Напрыклад, украінскіх выканаўцаў з эфіраў выцесняць замежнікі, а новыя артысты не з'явяцца, бо адновіцца ранейшая практыка платных ратацый для ўкраінскіх артыстаў.

У сваю чаргу, Вярхоўная Рада мае намер адмяніць квоту музычных твораў украінскай вытворчасці, каб сінхранізаваць украінскае заканадаўства з Еўрапейскай Канвенцыяй пра трансмежавае тэлебачанне.

Фота: boombox-site.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі