Украінскі сабака-сапёр Патрон атрымаў прэмію ў Канах

Патрон / фота са старонкі Патрона ў Facebook
Патрон / фота са старонкі Патрона ў Facebook

Прэмію Palm Dog Award у Канах атрымаў украінскі Патрон — сабака, які дапамагае сапёрам размінаваць тэрыторыі. Патрона ўзнагародзілі прэміяй як лепшага сабаку, які зняўся ў фільме-ўдзельніку кінафэсту, паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно. Намінацыя патрона — за сувяць паміж сабакамі і людзьмі.

Гаспадар Патрона, начальнік групы піратэхнічных прац і падводнага размінавання Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях Міхал Ильёў, запісаў відэазварот. У ім ён разам з Патронам падзякаваў журы за прыз.

“Дзякуй за ўзнагароду! Мы б з радасцю наведалі  з Патронам Каны, але ў яго тут шмат працы. Хочам падзякаваць свет за дапамогу Украіне”, — сказаў Ильёв..

Першым прыдумаў уручаць пальмавыя галіны сабакам журналіст Тобі Роўз. Яго натхніў яго ўласны французскі фокстэр'ер Маттлі. І з 2001 года сабакам уручаюць прэмію ў перадапошні дзень фэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі