Украінскі прэм'ер назваў кіеўскі Майдан "рэвалюцыяй жывёлаў"

Мікалай Азараў запатрабаваў даць прававую ацэнку фактам прыцягнення дзяцей да палітычных акцый.



"Я быў шакаваны тым, што ў Доме прафсаюзаў знайшлі 12-гадовую дзяўчынку, якая тры тыдні знаходзілася ў вышуку, — цытуе словы прэм'ера УНІАН. — Увесь гэты час дарослыя людзі, арганізатары так званага штаба Майдана, не проста бачылі перад сабой гэтую дзяўчынку, яны выкарыстоўвалі дзіця на нейкіх працах. Дзіця без дакументаў пасялілі хто ведае на якую кватэру, ніхто не турбаваўся пра яе лёс і здароўе. Аказваецца, Майдан абсалютна супрацьпраўна і амаральна заваблівае да сябе нямала непаўналетніх дзяцей. "Рэвалюцыя "жывёлаў".



Ніводная рэвалюцыя не вартая слёзаў дзяцей, сказаў Азараў. Ён лічыць, што "дзікая гісторыя" з дзяўчынкай "прадэманстравала, што арганізатарам Майдана абыякавы лёс дзяржавы, інтарэсы большасці грамадзян, дзяцей".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі