Украінская выведка: расіяне праводзяць размовы з беларускімі вайскоўцамі

Украінская выведка: расіяне праводзяць размовы з беларускімі вайскоўцамі

Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны заявіла, што "Пуцін шукае новыя метады для ўцягвання беларусаў у вайну" супраць Украіны. З гэтай мэтай супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў вывучаюць "маральна-псіхалагічны стан" беларускіх вайскоўцаў, праводзяць з імі "індывідуальныя размовы". Іх спрабуюць схіліць да ўдзелу ў вайне, у тым ліку ў складзе расійскай арміі. За выкананне "спецыяльных заданняў" беларусам нібыта прапануецца грашовае забеспячэнне да 1000-1500 долараў на месяц. А ў дадатак абяцаецца навучанне ў расійскіх вайсковых вышэйшых навучальных установах.

Праўда, украінская выведка ў гэтым паведамленні называе 103-ю асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду (нібыта, з яе байцамі ішлі размовы)... дывізіяй.

Украінскі бок па-ранейшаму паведамляе пра тое, што большасць вайскоўцаў беларускай арміі не жадаюць ваяваць супраць Украіны.

Тым часам у заходніх СМІ з'яўляюцца ўсё новыя сюжэты пра беларусаў, якія ваююць за Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі