Украінская выведка лічыць укідам паведамленні пра план Беларусі ўступіць у вайну

Кіеў, Украіна / фота Кіеўскай гарадской рады
Кіеў, Украіна / фота Кіеўскай гарадской рады

Інфармацыя пра намеры Беларусі ўступіць у вайну не адпавядае рэчаіснасці, лічаць у галоўным кіраванні выведкі Міністэрства абароны Украіны.

У такіх укідаў можа быць некалькі мэтаў, зазначаюць у ГУР. Першая — справакаваць Украіну перакінуць частку войскаў да мяжы з Беларуссю, каб паслабіць наступальны патэнцыял на ўсходзе і поўдні краіны. Другая — прадэманстраваць беларусам варожы настрой Украіны і справакаваць іх уступіць у вайну.

"Апроч таго, такія паведамленні маюць на мэце пасеяць паніку сярод украінскага грамадства і з'яўляюцца часткай варожых інфармацыйна-псіхалагічных спецаперацый. На гэта паказвае і той факт, што спачатку ў падобных паведамленнях паказвалася дата магчымага ўварвання 25-28 лістапада, а праз некалькі гадзін дата ўварвання зрушылася на 28-29 лістапада", — адзначаюць ва ўкраінскай выведцы.

Там дадалі, што, паводле дадзеных выведкі, на тэрыторыі Беларусі адсутнічае ўдарная групоўка, якая можа выканаць падобныя заданні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі