Вы тут

Украінская дэлегацыя сышла з пасяджэння Трохбаковай групы ў Мінску

Фота з акаўнта Ірыны Герашчанка ў Фэйсбуку

Украінская дэлегацыя 27 лютага ў Мінску сышла з пасяджэння гуманітарнай падгрупы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. 

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка, якая ў гуманітарнай падгрупе прадстаўляе Украіну. Герашчанка абвінаваціла ў зрыве пасяджэння прадстаўнікоў Данбаса, паводзіны якіх параўнала з "базарнымі цёткамі". Па словах прадстаўніцы Украіны, тыя абразліва і некарэктна выказваліся на адрас Украіны і яе вышэйшага кіраўніцтва. 

Наступная сустрэча Трохбаковай кантактнай групы прызначаная на 13 сакавіка.