Вы тут

Украінскага дэпутата, які "лечыцца ў Беларусі", абвясцілі ў вышук

Тарас Козак (крайні злева) і Віктар Медзвядчук (справа ад яго) / novyny.24tv.ua

Служба бяспекі Украіны аб'явіла ў вышук дэпутата Вярхоўнай Рады Тараса Козака, падазраванага ў "дзяржаўнай здрадзе". Пра тое, што ён нібыта знаходзіцца ў Беларусі "на лячэнні", тыдзень таму заявіў ягоны аднапартыец (фракцыя "Апазіцыйная платформа — За жыццё") Віктар Медзвядчук. Ён, дарэчы, таксама падазраецца ў "дзяржаўнай здрадзе" (а таксама ў замаху "на разрабаванне нацыянальных рэсурсаў на тэрыторыі Крыму") і знаходзіцца пад хатнім арыштам з нашэннем электроннага бранзалета.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.