Украінцы знішчылі вайсковую тэхніку з Расіі — 2 танкі, 3 БТР, грузавікі

Як паведамляе ўкраінскі вайсковы эксперт Дзмітрый Тымчук, у гэтых баях загінулі 4 украінскія сілавікі, 31 паранены. Паводле Тымчука, былі падбітыя 2 танкі, якія прыбылі ў распараджэнне тэрарыстаў з Расіі. Раней паведамлялася, што адзін танк быў падбіты ўчора. Таксама ўкраінцы знішчылі 3 БТР і 2 грузавікі, якія перавозілі баевікоў і зброю, 2 адзінкі аўтатранспарту з устаноўленымі буйнакалібернымі кулямётамі.

Мінабароны Украіны паведамляе пра 40 забітых тэрарыстаў.



Як паведамляе УНІАН, у памежных раёнах з Расіяй сіламі антытэрарыстычнай аперацыі былі заблакаваныя і захопленыя тры аўтакалоны, якія прарываліся з Расіі. Гэты транспарт перавозіў зброю і боепрыпасы для тэрарыстаў.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі