Украінцы знішчылі расійскі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск"

Мяркуецца, што карабель прывёз у Крым боепрыпасы і беспілотнікі

Мяркуецца, што карабель прывёз у Крым боепрыпасы і беспілотнікі / Telegram

Уначы ўкраінцы знішчылі расійскі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск". Ён знаходзіўся ў порце акупаванай Феадосіі, калі прыляцелі ракеты. Мяркуецца, што карабель прывёз у Крым боепрыпасы і беспілотнікі. Пасля ракетнага ўдару пачалася дэтанацыя і пажар (яго плошча склала больш за 1000 метраў).

Ва Узброеных сілах Украіны заявілі, што крылатыя ракеты былі запушчаныя з украінскіх самалётаў.

У некалькіх жылых дамах у Феадосіі выбухам выбіла шкло ў пад'ездах і кватэрах, у крамах — вітрыны. З бліжэйшых да порта дамоў эвакуявалі больш за 350 чалавек.

У Мінабароны Расіі пацвердзілі факт удару, прызналі "пашкоджанні" "Новачаркаска". Сцвярджаецца, што нібыта ўдалося збіць два самалёты Су-24, якія запусцілі ракеты.

Украінцы знішчылі расійскі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск"
unian.net
Украінцы знішчылі расійскі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі