Украінцы знайшлі каля Крыма савецкую падлодку, якая знікла ў 1944 годзе

Як паведамляе УНІАН, савецкая падводная лодка "Шчупак" ("Щука" альбо Щ-216) знікла без вестак у лютым-сакавіку 1944-га. Яе знайшлі каля заходняга ўзбярэжжа Крыму. Старшыня крымскага ўраду Анатоль Магілёў заявіў, што спецыялісты Чарнаморскага цэнтру падводных даследаванняў здзейснілі ўнікальную знаходку.


На падлодцы, якая ляжыць на глыбіні 52 метры, ёсць невялікія пашкоджанні. Плануецца, што яе ўдасца падняць і закансерваваць. Гэта быў бы "ўнікальны музей вайсковай гісторыі". Акрамя таго, астанкі загінулых урачыста пахаваюць, будуць расшуканыя сваякі савецкіх падводнікаў.
 

Літоўцы знайшлі каля Клайпеды нямецкую падводную лодку
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі