Украінцы збілі сем з васьмі крылатых ракет, запушчаных расіянамі

2 жніўня Расія атакавала Украіну васьмю крылатымі ракетамі. Яны былі выпушчаныя з самалётаў з акваторыі Каспійскага мора.

Як піша hromadske.ua, у камандаванні ўкраінскіх Паветраных сіл заявілі пра сем збітых ракет: шэсць — супрацьпаветранай абаронай, адна — украінскім самалётам. Восьмая ракета атакавала Львоўшчыну, трапіла ў зенітны ракетны комплекс. Страты ўдакладняюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.