Украінцы паказалі могілкі расійскай ваеннай тэхнікі пад Белгарадам
![Могілкі ваеннай тэхнікі / mil.in.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Screenshot_4-gigapixel-width-1300px2-2.jpg.webp?itok=Yp2McH7y)
Могілкі ваеннай тэхнікі / mil.in.ua
Украінцы паказалі могілкі расійскай ваеннай тэхнікі пад Белгарадам. Яны знялі іх з беспілотніка яшчэ ў пачатку восені. Могілкі пашкоджанай тэхнікі, якая не падлягае аднаўленню, знаходзяцца ў 7 кіламетрах ад украінскай мяжы. На відэа трапілі танкі, бронетранспарцёры, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі ды іншае, піша mil.in.ua.
Нядаўна стала вядома, што Расія страціла ва Украіне больш за 8 тысяч адзінак тэхнікі: падбітай, знішчанай, захопленай. Па кожнай адзінцы ёсць фота- і відэасведчанні. Рэальныя страты расійскай арміі ва Украіне вышэйшыя, паколькі не ўся знішчаная ці захопленая тэхніка трапіла на фота ці відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.