Украінцы магутна ўдарылі па Антонаўскім мосце каля Херсона

22 жніўня ўкраінцы магутна ўдарылі па Антонаўскім мосце каля Херсона. Сцвярджаецца, што гэтым разам расіяне аднавіць яго не змогуць. Пасля ранейшых удараў на мосце праводзілі рамонтныя працы. Але цяпер відавочцы кажуць, што наступствы ўкраінскага ўдару такія, што абваліўся адзін з пралётаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, па Антонаўскім мосце ўдарылі 8-10 ракет. Ёсць сведчанні, што ў гэты момант па ім рухалася калона грузавікоў з боепрыпасамі. Магла адбыцца дэтанацыя.

Расійскі бок сцвярджае, што абстрэл вёўся з HIMARS. Пацярпелі нібыта толькі 15 чалавек з рамонтнай брыгады.

Антонаўскі мост выкарыстоўваецца для забеспячэння расійскай акупацыйнай групоўкі ў Херсоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.