Украінцы будуць кантраляваць бяспеку будаўніцтва беларускай АЭС

Украінскі інстытут “Кіеўэнергапраект” будзе выступаць галоўным экспертам і праводзіць маніторынг бяспечнага будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта заявіў намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Цімашпольскі. Паводле яго словаў, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт нашай краіны. Украінцы “ўзялі на сябе самую цяжкую місію”, адзначыў Цімашпольскі.

Ён сцвярджае, што пры выбары генеральнага партнёра для будаўніцтва АЭС Беларусь будзе арыентавацца найперш на расійскія кампаніі (перакананы на 99%, што рэактар вырабяць расіяне).

Акрамя расійскай кампаніі “Атомстройэкспорт”, вытворчасцю рэактараў тыпа ВВР займаюцца японская і французская кампаніі. Аднак, паводле словаў Уладзіміра Цімашпольскага, і японцы, і французы наўрад ці пагодзяцца, каб іх дзейнасць курыравала ўкраінская арганізацыя.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі