Украіна з боем вярнула пад кантроль платформы каля берагоў Крыма
![Байцы ГУР падчас аперацыі / Кадр з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/bajcy.jpg.webp?itok=Ec06nHrZ)
Байцы ГУР падчас аперацыі / Кадр з відэа
Украіна з боем вярнула пад кантроль так званыя "вышкі Бойка" — газа- і нафтаздабываючыя платформы каля берагоў Крыма ў Чорным моры. Пра гэтую паспяховую аперацыю паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
Расія захапіла згаданыя платформы яшчэ ў 2015 годзе, а з мінулага года актыўна выкарыстоўвала іх у вайсковых мэтах. Там прызямляліся верталёты, былі ўсталяваныя радыёлакацыйныя станцыі.
Байцы ГУР вызвалілі агулам чатыры аб'екты. Былі захопленыя каштоўныя трафеі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.