Украіна ўвяла санкцыі супраць "Гарызонта", МАЗа і іншых беларускіх кампаній

Грузавік МАЗ / reform.by
Грузавік МАЗ / reform.by

Уладзімір Зяленскі ўвёў эканамічныя санкцыі супраць двух дзясяткаў беларускіх кампаній. У спіс трапілі як вядомыя прадпрыемствы — МАЗ, "Гарызонт", завод БелОМА, "АГАТ — сістэмы кіравання", Аршанскі авіярамонтны завод — так і невялікія. Такія, як ТАА "ДОКА" з Баранавічаў (займаецца вырабам, рамонтам і аднаўленнем сродкаў наземнага забеспячэння палётаў лятальных апаратаў) або вытворца аўтазапчастак ААТ "Экран" з Барысава.

Санкцыі ўводзяцца на 10 год. Яны ўключаюць блакаванне актываў, абмежаванне на правядзенне гандлёвых аперацый, забарону на вывад капіталаў за межы Украіны, ануляванне ліцэнзій і г.д. У першую чаргу яны ўдараць па тых кампаніях, у якіх ёсць украінскія дылеры і іншыя даччыныя прадпрыемствы.

Усяго ў спісе 19 юрыдычных асоб з Беларусі, а таксама больш за сотню расійскіх кампаній. У спісе фізічных асоб, супраць якіх Украіна ўводзіць новыя санкцыі, грамадзян Беларусі няма.

Украина ввела санкции против "Горизонта", МАЗа и других белорусских предприятий

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі