Украіна прарвала першую лінію абароны Расіі пад Запарожжам

Украінскія войскі пад Запарожжам

Украінскія войскі пад Запарожжам / Reuters

Украінскія войскі прарвалі першую лінію расійскай абароны пад Запарожжам. На размініраванне сышлі тыдні. Камандуючы групоўкай войскаў "Таўрыя" Аляксандр Тарнаўскі разлічвае, што другую лінію прарваць атрымаецца хутчэй. Пра гэта ён распавёў The Guardian.

Са слоў вайскоўца, пры фармаванні абаронных ліній, расійскія войскі выдаткавалі 60% часу і рэсурсаў на збудаванне першай лініі. А на другую і трэцюю — па 20%. Цяпер ідзе ўкраінскае наступленне ў месцы прарыву і замацаванне на адваяваных тэрыторыях.

У цэнтры наступу мы завяршаем знішчэнне варожых падраздзяленняў, якія затуляюць адыход расійскіх войскаў за іх другую лінію абароны, — кажа Тарнаўскі.

Ён адзначае, што контрнаступленне стрымлівалася праз вялізнае міннае поле, пакінутае расійскім войскам.

Як толькі там [на першай лініі абароны] з'яўлялася любая тэхніка, расіяне адразу пачыналі яе абстрэльваць і знішчаць. Таму размініраванне праводзілася толькі пяхотай і толькі ноччу.

Цяпер расійскім войскам даводзіцца манеўраваць і сцягваць рэзервы на тэрыторыі Украіны і з Расіі.

Чым бліжэй да перамогі, тым цяжэй. Чаму? Таму што, на жаль, мы губляем самых моцных і лепшых. Таму цяпер мы павінны сканцэнтравацца на пэўных кірунках і давесці справу да канца. Як бы нам усім ні было цяжка, — заключае Аляксандр Тарнаўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі