Украіна нанесла ўдар па "Марскім нафтавым тэрмінале" ў акупаванай Феадосіі

Нафтабаза ў Феадосіі

Нафтабаза ў Феадосіі / Facebook

Служба бяспекі Украіны і Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны нанеслі ўдар па "Марскім нафтавым тэрмінале" ў акупаванай Феадосіі, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Атака дронаў адбылася раніцай 5 снежня. У Кіеве заяўляюць пра "даволі істотныя" страты ў расіян, паколькі тэрмінал — "важны інфраструктурны аб'ект, які забяспечвае палівам расійскія войскі" (там каля 30 рэзервуараў з палівам). Мінабароны РФ традыцыйна заяўляе, што ўсе беспілотнікі былі збітыя.

У ноч з 4 на 5 снежня СБУ арганізавала атаку дронаў і на іншыя аб'екты ў Крыме. Згадваецца ўдар па стаянцы верталётаў, па радыёлакацыйных сістэмах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі