Вы тут

Украіна і ЗША правядуць ваенныя вучэнні "Хуткі Трызубец" у верасні

Вайскоўцы Украіны на вучэннях / Мінабароны Украіны​

Украіна правядзе вайсковыя вучэнні "Rapid Trident — 2021" ("Хуткі Трызубец — 2021") сумесна з ЗША і іншымі членамі NATO.

Пра гэта паведамляе прэс-служба камандавання Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны.

Вучэнні пройдуць з 20 верасня па 1 кастрычніка на базе Міжнароднага цэнтра міратворчасці і бяспекі Нацыянальнай акадэміі сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдачнага.

У іх возьмуць удзел 6 тысяч вайскоўцаў з 15 краін NATO.

Вучэнні "Rapid Trident" праходзяць ва Украіне рэгулярна. Сёлета ўпершыню адбудзецца тактычная адпрацоўка шматнацыянальнага батальёна з баявой стральбой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.