Украіна арыштавала маёмасць беларускіх і расійскіх кампаній на $270 млн

Украіна арыштавала маёмасць беларускіх і расійскіх кампаній на $270 млн

Ва Украіне арыштавалі маёмасць беларускіх і расійскіх кампаній, кошт якой ацэньваецца прыкладна ў $270 млн. Яна належыць нафта-газавым кампаніям.

З 24 лютага ў расійскіх і беларускіх кампаній, якія працавалі ў Кіеве, арыштавалі 9,4 тысяч тон газавага кандэнсату, 94 млн кубаметраў прыроднага газу і 1,1 тысяч тонаў нафты. Пра гэта распавёў кіраўнік Кіеўскай гарадской пракуратуры Алег Кіпер.

Таксама цяпер пад арыштам знаходзяцца 808 чыгуначных вагонаў, 79 рачных суднаў, чатыры асфальтабетонныя заводы, 53 транспартныя сродкі, 87 адзінак будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі, карпаратыўныя правы 8 кампаній, 250 банкаўскіх рахункаў 23 кампаній, восем зямельных участкаў і 36 аб'ектаў нерухомасьці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі