U.G.OSLAVIA збірае грошы на запіс другога альбома

Мінская каманда U.G.OSLAVIA аб'яўляе збор сродкаў на запіс новага альбома. Ім трэба 2500 долараў, і кружэлка з'явіцца. Музыкі прыйшлі да высновы, што краўдфандынг набірае абароты па ўсім свеце і палічылі, што ім таксама варта паспрабаваць сябе ў гэтым ключы.


"Нам падалося, што ў нашай сітуацыі гэта даволі шчыра і справядліва, — кажуць музыкі гурта. — На многія нашы канцэрты сёння можна трапіць бясплатна. Людзі могуць прыйсці і адрывацца з намі, пры гэтым нічога не выдаткоўваючы. Шмат каму падабаецца наша творчасць і мы лічым, што яны зацікаўленыя ў далейшым развіцці і прасоўвання нашай музыкі". 


Узамен на фінансаванне кружэлкі, гурт прапануе фэнам шэраг лотаў: МР3-версіі альбома, дыскі, цішоткі, абанементы на наведванне канцэртаў, прыватныя ўрокі з музыкамі і нават кілт ручной працы ад клавішніка.


"Мы заяўляем суму ў 2500$, пры тым на сённяшні дзень сабрана 500$.Нам патрэбная дапамога кожнага неабыякавага чалавека. Сабранымі грашыма мы аплацім запіс, звядзенне, майстарынг і друк нашага альбом. Мы не стаім на месцы і на сёння запісалі ўсю рытм-секцыю. Рыхтуемся да запісу гітар".


Дапамагчы U.G.OSLAVIA можна па спасылцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі