Уганда ўвяла для сваіх грамадзян падатак на сацсеткі

Уганда ўвяла для сваіх грамадзян падатак на сацсеткі

Уганда ўвяла для сваіх грамадзян падатак на карыстанне сацсеткамі і інтэрнэт-месенджарамі. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 ліпеня. Падатак складзе 200 шылінгаў (каля 5 амерыканскіх цэнтаў). Тым жа законам парламент Уганды ўвёў падатак у 1% на пераводы грошай за паслугі мабільных аператараў. Улады збіраюцца выкарыстаць сабраныя сродкі на выплату дзяржаўнага доўгу, інфармуе meduza.io.

Ініцыятарам прыняцця новага закона выступіў прэзідэнт Уганды Ёверы Мусевені, які лічыць, што сацыяльныя сеткі спрыяюць распаўсюджванню чутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі