Уга Чавес прымусіць Бенедыкта ХVI прабачыцца перад індзейцамі Амерыкі

Уга Чавес абураны выступам Бенедыкта XVI у Сан-Паулу. У ім пантыфік заявіў, што евангелізацыя Амерыкі "праходзіла без навязвання і без знішчэння дакалумбавай культуры".

Венесуэльскі лідэр у сваю чаргу расцэньвае каланізацыю Амерыкі як “больш жудасную катастрофу, чым Халакост”. “Карэннае насельніцтва падвергнулася генацыду, і ніхто ў свеце не можа адмаўляць, што яно бязлітасна знішчалася еўрапейскімі імперыямі”, – цытуе словы Чавеса “ИТАР-ТАСС”.


Прэзідэнт Венесуэлы заявіў, што асабіста патэлефануе ў Ватыкан і запатрабуе ад Папы Рымскага прабачэнняў перад індзейцамі. Мэтай першага візіту пантыфіка ў Паўднёвую Амерыку было ўмацаванне пазіцый каталіцкай царквы ў рэгіёне.


Аднак падобнымі заявамі Бенедыкт XVI яшчэ больш іх падарваў, лічыць венесуэльскі лідэр, які сам з’яўляецца этнічным індзейцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі